Суд над членам Аб'яднанай грамадзянскай партыі Алінай Літвінчук адбудзецца 24 ліпеня ў Ленінскім раённым судзе Брэста, паведамляе прэс-служба арганізацыі.

Літвінчук затрымалі на вакзале Брэста, калі на цягніку яна прывезла пасведчанні членаў ініцыятыўнай групы па вылучэнні кандыдатам у прэзідэнты старшыні АГП Анатоля Лябедзькі.

У раённым аддзеле міліцыі на Літвінчук склалі пратакол аб адміністрацыйным парушэнні па арт. 22.9 КоАП за супрацоўніцтва з незарэгістраваным сродкам масавай інфармацыі, а менавіта: «Радыё Рацыя». Пасля складання пратакола яе вызвалілі.

У аддзяленні міліцыі Літвінчук правяла тры гадзіны. На гэта час у яе быў прызначаны сход членаў ініцыятыўнай групы для атрымання пасведчанняў.

Лябедзька лічыць затрыманне Літвінчук правакацыяй. «Лічу, што здарэнне — спроба ўнесці вірус страху ў нашу каманду», — заявіў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?