Супрацоўнікі крымінальнага вышуку ГУУС Мінгарвыканкама шукаюць мужчыну, які выкраў пярсцёнак у адной са сталічных ювелірных крамаў.

Як паведамляе ГУУС, 21 ліпеня пад выглядам пакупніка мужчына каля паўгадзіны хадзіў па зале крамы, актыўна выбіраў тавар. Выбраўшы момант, калі прадавец адвярнулася, ён узяў з вітрыны пярсцёнак з белага золата з брыльянтам у 1 карат коштам больш за 200 млн рублёў і ўцёк. 

Камеры відэаназірання, устаноўленыя ў краме, зафіксавалі зламысніка. ГУУС просіць усіх, хто пазнаў мужчыну на фота, звяртацца ў міліцыю па тэлефонах: 8 (017) 327-25-23, 8 (017) 333-73-04 або 102. Канфідэнцыйнасць гарантаваная.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?