Руская праваслаўная царква звярнулася да ўладаў Санкт-Пецярбурга з просьбай перадаць ёй у бязвыплатнае карыстанне Ісакіеўскі сабор, які з'яўляецца цяпер музеем-помнікам.

wikimedia.org

wikimedia.org

Гэта пацвердзіла кіраўніца сектара камунікацый пры інфармацыйным аддзеле Санкт-Пецярбургскай епархіі РПЦ Наталля Радаманава.

Дырэктар музея-помніка «Ісакіеўскі сабор» Мікалай Бураў сказаў, што быў у адпачынку і не ведаў пра гэты крок царквы.

Бураў сказаў, што «перадача РПЦ можа негатыўна адбіцца на стане Ісакіеўскага сабора»: рэзка замарудзяцца тэмпы дарагой рэстаўрацыі, сабор стане менш даступным для гараджан і турыстаў.

Зварот епархіі знаходзіцца на разглядзе ў аддзеле па сувязях з рэлігійнымі арганізацыямі адміністрацыі Санкт-Пецярбурга, напісаў у «Твітары» прэс-сакратар губернатара Георгія Палтаўчанкі Андрэй Кібітаў. Паводле яго слоў, рашэнне пакуль не прынятае.

Пытанне перадачы Ісакіеўскага сабора вывучае таксама камітэт па культуры Санкт-Пецярбурга, сказаў яго кіраўнік Канстанцін Сухенка.

Старшыня камісіі па культуры Заканадаўчага сходу горада Максім Рэзнік, які раніцай у чацвер паведаміў пра запыт РПЦ, мае намер ініцыяваць разгляд пытання ў гарадскім парламенце.

Расейскія СМІ паведамлялі, што РПЦ прэтэндуе і на іншыя вядомыя культавыя будынкі Санкт-Пецярбурга, у прыватнасці, Смольны сабор і храм Спаса на Крыві.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?