Расія сутыкнецца ў сярэднетэрміновай перспектыве з дэфіцытам бензіну з-за дзейнай падатковай палітыкі, якая заахвочвае экспарт нафты, але не яе перапрацоўку.

З такім сцвярджэннем выступіў віцэ-прэзідэнт «Раснафты» Міхаіл Лявонцьеў у эфіры радыёстанцыі «Русская служба новостей» у чацвер, 23 ліпеня.

Лявонцьеў распавёў, што падатковая палітыка стымулюе адмову ад перапрацоўкі на карысць максімізацыі экспарту. Гэтую мадэль, лічыць ён, запусцілі «нашы рэгулюючыя ведамствы».

«Пакуль сітуацыя стабільная, таму што капіталаўкладанні ў перапрацоўку маюць працяглы цыкл. Таму мы пакуль яшчэ гэтага не адчуваем, але адчуем у поўнай меры ў сярэднетэрміновай перспектыве. У нас будзе дэфіцыт бензіну на рынку, створаны палітыкай рэгулявання», — распавёў ён у эфіры радыёстанцыі.

Кампанія «Башнафта», прывёў прыклад Лявонцьеў, з-за стратнасці перапрацоўкі скараціла яе на 18%. Нафтавыя кампаніі адмаўляюцца ад перапрацоўкі на карысць экспарту, патлумачыў ён.

Ідэя падатковага манеўру заключаецца ў зніжэнні экспартнай пошліны на нафту і нафтапрадукты пры адначасовым павышэнні падатку на здабычу карысных выкапняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?