Паводле дадзеных Расстата, у чэрвені 2015 года сярэдні заробак у Расіі склаў 35 930 рублёў. Ён працягвае расці стабільнымі тэмпамі, штомесяц кожны расеец багацее прыблізна на 1600 рублёў.
Аднак праз дэвальвацыю мясцовай валюты рэальны дабрабыт насельніцтва змяншаецца.
У даляравым эквіваленце заробак «бруднымі» за чэрвень зменшыўся з $682 да $660.
«Чыстымі» расейцы цяпер маюць $574. Для параўнання, у Беларусі гэтая лічба складае $401.





