БелТА
Аляксандр Лукашэнка даручыў знайсці магчымасць павышэння пенсій з 1 верасня. Такую задачу ён паставіў сёння на нарадзе наконт асобных пытанняў сацыяльнага забеспячэння.
Міністр працы і сацыяльнай абароны Мар'яна Шчоткіна адзначыла, што ў сувязі з тым, што тэмпы росту заробку ў краіне ўвязаныя з прадукцыйнасцю працы, адпаведна, і паступленні ў фонд сацабароны ідуць больш павольна і ў больш нізкіх памерах, чым планавалася пры фарміраванні бюджэту на 2015 год. Разам з тым ужо на працягу паўгода пенсіі не пераразлічваюцца.
Кіраўнік дзяржавы паставіў задачу адшукаць сродкі для таго, каб спланаваць павышэнне пенсій з 1 верасня на 5%.
Як падкрэсліла міністр, гэтая задача будзе выканана.





