Паводле дадзеных Белстата, у чэрвені 2015 года сярэдні заробак павялічыўся да 6 883 700 рублёў. За месяц кожны беларус пабагацеў на 196 200 рублёў.
Аднак курс даляра за месяц рос нашмат хутчэй за заробак.
У выніку сярэдні заробак склаў $451 у даляравым эквіваленце. За месяц лічба зменшылася на $16.
Пры гэтым, паводле падлікаў Белстата, у Мінску заробак дасягнуў 9 398 004 рублі ($615).
* * *
Сярэдні заробак вылічваецца як агульная сума заробкаў, падзеленая на ўсіх работнікаў. Больш справядлівай ацэнкай дабрабыту ў краіне з'яўляецца медыянны заробак. Палова работнікаў зарабляе менш за гэтую лічбу, палова — больш. Паводле даследавання за май 2015, медыянны заробак складаў $315 «чыстымі».





