Прэзідэнт ЗША Барак Абама прыбыў вечарам у пятніцу ў Кенію, на радзіму бацькі. Гэта першы візіт Абамы ў гэтую краіну з часу абрання прэзідэнтам Злучаных Штатаў.
Абама прыме ўдзел у канферэнцыі ў Найробі, прысвечанай развіццю прадпрымальніцтва ў Афрыцы.
Акрамя бізнесу і інвестыцый, гаворка пойдзе пра бяспеку і барацьбу з тэрарызмам.
Візіт у Кенію разглядаецца, у ліку іншага, як вяртанне да каранёў. Абама правядзе, як чакаецца, некаторы час са сваімі кенійскімі сваякамі.
З Кеніі прэзідэнт ЗША накіруецца ў Эфіопію.





