Больш за 100 тысяч чалавек у Францыі падпісалі зварот да ўладаў з патрабаваннем не закрываць пляж горада Валары на міжземнаморскім узбярэжжы краіны для публічнага наведвання падчас адпачынку саудаўскага караля Салмана.

Getty

Getty

Салман і яго світа, якая налічвае больш за тысячу чалавек, збіраюцца правесці на Блакітным Беразе тры тыдні. У гатэлях горада забраніраваныя сотні нумароў.

Увесь гэты час, паводле распараджэння французскіх уладаў, пляж будзе адкрыты толькі для гасцей з Саудаўскай Аравіі. Каб не дапусціць акцый пратэсту, улады выставілі ўздоўж пляжу ачапленне.

Аўтары петыцыі супраць закрыцця пляжу настойваюць на тым, што ён з'яўляецца грамадскім набыткам і таму не можа аддавацца ў карыстанне толькі пэўнай групе людзей.

«Мы просім дзяржаву гарантаваць фундаментальны прынцып роўнасці ўсіх грамадзян перад законам», — гаворыцца ў звароце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?