Брытанскія альтэрнатыўшчыкі Bring Me The Horizon прадставяць альбом «That’s the Spirit» 6 снежня ў Палацы спорту. Квіткі каштуюць ад 600 тысяч на танцпляцоўку, ад 900 у фан-зону, ад 400 да 900 на сектары. Яны ўжо з’явіліся ў продажы ў інтэрнэце і афлайн-касах.

Новы альбом гурту, што выйдзе 11 верасня, мае ўсе шанцы стаць хітовым: кліп на першы самотнік з яго, «Throne», за некалькі дзён на Youtube праглядзелі больш за 2 млн раз.

Арганізатары канцэрта паведамілі, што перамовы з Bring Me The Horizon доўжыліся паўгода, але яны вельмі хацелі прывезці ў Беларусь гурт, што лічыцца «флагманам сучаснай альтэрнатыўнай рок-музыкі». Гэта атрымалася: брытанцы дадуць канцэрт у Беларусі адразу пасля серыі выступаў на найбуйнейшых фэстах Еўропы і ЗША.

***

Bring Me The Horizon заснаваныя ў 2003 годзе ў Шэфілдзе (Вялікабрытанія). На сёння выдалі 4 студыйных альбомы, рыхтуюць пяты. Спалучаюць у музыцы дэткор, металкор, альтэрнатыўны, электронны рок і пост-рок. Неаднаразова атрымлівалі прэміі Kerrang!: як найлепшыя брытанскія навічкі, найлепшы жывы гурт і найлепшы брытанскі гурт, за найлепшы альбом і найлепшы кліп.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?