МЗС Таджыкістана выступіў супраць эканамічных санкцый у дачыненні да Расіі, матывуючы гэта тым, што яны негатыўна ўплываюць на таджыкскую эканоміку.

Як заявіў міністр замежных спраў рэспублікі Сіраджыдзін Аслаў, Душанбэ супраць санкцый, бо лічыць Расію сваім партнёрам. Таксама міністр нагадаў пра вялікую колькасць працоўных мігрантаў з Таджыкістана, якія працуюць у РФ.

Душанбэ са свайго боку таксама робіць пэўныя дыпламатычныя меры для зняцця санкцый Захаду супраць Расіі, запэўніў Аслаў.

Паводле дадзеных ФМС Расіі, у краіне на заробках знаходзіцца 1,8 млн грамадзян Таджыкістана. Колькасць працаздольных жыхароў Таджыкістана складае 2,2 млн чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?