Па выніках I паўгоддзя казахстанская эканоміка абагнала расійскую па ВУП на душу насельніцтва. Згодна з прагнозам, па выніках 2015 года ВУП на душу ў Расіі складзе $11975, у Казахстане — $12424.

Расійская эканоміка праходзіць сур'ёзныя выпрабаванні санкцыямі, нізкімі цэнамі на энерганосьбіты, і, як следства, слабасцю рубля да даляра. Улічваючы прагноз АПЕК, расійскі ВУП па выніках 2015 скароціцца на 2,8% да $1,755 трлн, што пры сярэднегадовым прагнозным курсе 59 рублёў за даляр у бягучых цэнах складзе 103,6 трлн рублёў.

Згодна з нізкім варыянтам прагнозу Расстата, варта чакаць папуляцыю ў 146,6 млн чалавек, што зробіць ВУП на душу ў Расіі — 706,5 тыс. рублёў, або $11975 на кожнага расіяніна. Падзенне гэтага паказчыка абумоўленае не толькі дрэнным знешнім макраэканамічных фонам, але і прыростам насельніцтва на 2,3 млн чалавек за кошт жыхароў Крыма і Севастопаля.

Казахстанскі ВУП паводле прагнозу Азіяцкага банка развіцця ў гэтым годзе вырасце на 1,9% да $216,3 млрд, што пры прагнозным сярэднегадовым курсе 189 тэнге за даляр складзе 40,9 трлн тэнге. Пры захаванні прыросту насельніцтва на ўзроўні 1,5% у год агульная колькасць казахстанцаў складзе 17,7 млн чалавек, што зробіць ВУП на душу ў Казахстане 2,4 млн тэнге або $12424.

Такім чынам, пры крос-аналізе дынамікі ВУП на душу насельніцтва Казахстан ужо сёння апярэджвае Расію ў гэтым паказчыку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?