Шматкватэрныя дамы ўгрызаюцца ў раён прыватнай забудовы ў «цэнтры поўначы Мінска» з розных бакоў. Апошнія дзесяцігоддзі гмахі раслі і з боку вуліцы Багдановіча, і на Бяды, і ад Усходняй.

Ад 1980-х жыхарам шматлікіх кварталаў Сельгаспасёлка абяцалі знос, і цягам наступнага паўгода новы вялікі праект. Яшчэ на 11 гектараў пачнуць будаваць 15 шматпавярховак рознай канфігурацыі.

Пад знос гэтым разам трапляюць больш за 300 прыватных падворкаў. Гэтым людзям абяцаюць рассяленне.

Аднак большая частка жыхароў катэгарычна не жадаюць з'язджаць з наседжанага месца і гатовыя змагацца за права заставацца на сваёй зямлі, або, пры самым горшым раскладзе, дамагчыся добрай кампенсацыі.

На сустрэчу з прадстаўнікамі адміністрацыі і камунальных прадпрыемстваў у школе №78 сабралася да 300 чалавек.

Адны з іх выступаюць супраць адсялення ў прынцыпе, іншых гатовыя адсяліцца, але іх не задавальняе памер кампенсацыі за ранейшае жытло. Яго ацанілі ў $500 за квадратны метр. Зыходзячы з гэтых расцэнак жыхарам і будуць выдзеленыя новыя кватэры ў мікрараёнах. Мінчукі хочуць дабіцца большай кампенсацыі за свае сядзібы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?