Паводле рэйтынгу Most Decadent: Countries, што склала амерыканскае агенцтва Bloomberg, Беларусь заняла дзявятае месца ў дзясятцы самых дэградуючых краін. Пры гэтым Беларусь лідзіруе па ўжыванні алкаголю і колькасці выкураных цыгарэт. Восьмае месца заняла Расія, трынаццатае — Украіна.
Эксперты Bloomberg вызначаюць дэградацыю праз такія фактары як колькасць літраў алкаголю, што выпівае дарослы за год; колькасць выпаленых цыгарэт; ужыванне амфетамінаў; ужыванне марыхуаны; ужыванне цяжкіх наркотыкаў; страты ад азартных гульняў у адсоткавых суадносінах да ВУП краіны.
У Расіі агульны бал — 49,6. Краіна ўваходзіць у першую дзясятку па ўжывання алкаголю, трохі апярэдзіўшы Чэхію па ліку выпаленых цыгарэт. У Расіі даволі нізкі паказчык па азартных гульнях і ўжыванні канопляў.
У Беларусі агульны бал 49,4. Аднак краіна аказалася на першым месцы па ўжыванні алкаголю і лідзіруе па ліку выпаленых цыгарэт.
Украіне эксперты Bloomberg далі 47,5 бала. Паводле даследавання, ва Украіне п'юць менш, чым у Беларусі, але колькасць алкаголю на аднаго дарослага чалавека ў год даволі вялікая. Затое краіна паказвае нізкія вынікі па ўжыванні амфетамінаў і азартных гульнях.
ЗША на 16-м месцы, а Вялікабрытанія — на 17-м. У самым нізе спісу аказаліся Сальвадор, Замбія, Гватэмала, Балівія і Венесуэла.
Топ-10 дэкадэнтных краін па версіі Bloomberg:
- Чэхія
- Славенія
- Аўстралія
- Арменія
- Балгарыя
- Іспанія
- Боснія і Герцагавіна
- Расія
- Беларусь
- Грэцыя
Чытайце таксама: Беларусь не ўвайшла ў сотню міралюбівых краін