28 ліпеня ў фітасанітарным кантрольным пункце вёскі Даласцы (Себежскі раён Пскоўскай вобласці) былі затрыманыя дзве партыі гародніны з Беларусі: таматаў свежых, морквы і буракоў вагой 0,5 і таматаў вагой 1,2 тоны.
Пра гэта паведамляе прэс-служба Упраўлення Рассельгаснагляду па Цвярской і Пскоўскай абласцях.
Груз ўвозіўся з Беларусі без суправаджальных дакументаў, у тым ліку без фітасанітарнага сертыфіката, які сведчыць паходжанне падкаранціннай прадукцыі, што з'яўляецца парушэннем на мытнай тэрыторыі Мытнага саюза.
Прадукцыя прызначалася для рэалізацыі на рынках Пскоўскай вобласці. Грузы вернутыя ў Беларусь.





