Расійскія баевікі ноччу нанеслі артылерыйскі ўдар па ўкраінскім горадзе Дзяржынск. Пра гэта паведаміў у Facebook кіраўнік міліцыі Данецкай вобласці Уладзіслаў Аброськін.

«У выніку прамых трапленняў ў раёне вуліцы Светлая загінулі двое мужчын, 1956 і 1982 года. Атрымала раненні жанчына 1980 года нараджэння», — паведаміў Аброськін.

Паводле яго слоў, таксама пашкоджаны газаправод.

У выніку абстрэлу былі абясточаны 2 шахты, больш за 200 шахцёраў засталіся пад зямлёй. На дадзены момант яны эвакуіраваны.

Побач з Дзяржынскам знаходзіцца Горлаўка, кантраляваная баевікамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0