Беларускі рэканструктар Аляксандр Пінчук з дапамогай камп’ютара ўзнавіў гродзенскую Фару Вітаўта на фота сучасанага Гродна. Гэта праца хуткімі тэмпамі разляцелася па сацыяльных сетках.
Вырасла ўжо два пакаленні гарадзенцаў, якія не бачылі Фары Вітаўта — самага першага і адметнага касцёла Гродна. Яны быццам ужо прызвычаіліся да яго адсутнасці, але ўсё роўна адчуваюць сябе няўтульна на галоўнай плошчы горада.
Аляксандр Пінчук дапамог гродзенцам ўбачыць галоўны храм горада (знесены ў 1961 годзе) у сучасным Гродне:
«Фара Вітаўта — гэта храм з багатай гісторыяй і няпростым лёсам, які пабываў і галоўным парафіяльным каталіцкім касцёлам, і праваслаўным сафійскім саборам, — распавядае Пінчук на Facebook. — Нязменным было тое, што на працягу многіх стагоддзяў ён быў галоўным храмам горада на Нёмане. Гэта першы каталіцкі храм на тэрыторыі цяперашняй Беларусі, заснаваны легендарным Вітаўтам і больш вядомы па імені заснавальніка як Фара Вітаўта (ад нямецкага слова pharre — «прыход»). Храм перажыў мноства пажараў і глабальных перабудоў. Аб першапачатковым абліччы можна толькі здагадвацца, грунтуючыся на апісаннях і найбольш ранніх гравюрах. Я паспрабаваў паiмправiзiраваць на аснове даступных у інтэрнэце абмераў і замалёвак Т. Макоўскага».
Таксама Аляксандр займаецца замкамі Беларусі. Па яго звестках, па ўсёй краіне налічваецца каля 150 старажытных крэпасцей або іх рэштак. 38 ўключаныя ў праграму «Замкі Беларусі», што прадугледжвае іх рэстаўрацыю і кансервацыю.
Па падліках рэканструктара, каля 9 замкаў у Гродзенскай вобласці яшчэ можна аднавіць. Напрыклад, Крэўскі замак:
Або Любчанскі замак (Навагрудскі раён, п. Любча):





