Маладзечанскім раённым аддзелам Следчага камітэта расследуецца крымінальная справа ў дачыненні да 44-гадовай мясцовай жыхаркі, якая падазраецца ў махлярстве ў асабліва буйным памеры. Крымінальная справа распачата паводле матэрыялаў праверкі, праведзенай супрацоўнікамі раённага аддзела ўнутраных спраў па заявах ад грамадзян. 

Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог, устаноўлена, што жанчына з 2011 года па 2014-ы шляхам падману і злоўжывання даверам пад рознымі маркамі ўгаварыла сваіх знаёмых узяць на сябе крэдыты ў аддзяленнях розных банкаў горада, абяцаючы пагашаць усе плацяжы. У адным выпадку ёй патрэбны былі грошы на куплю аўтамабіля, у іншым — на добраўпарадкаванне дома. Даверлівыя грамадзяне па просьбе падазронай бралі нават некалькі крэдытаў і перадавалі ёй розныя грашовыя сумы: 40, 60, 100 і больш мільёнаў рублёў. У сувязі з тым, што жанчына не мела дастатковых магчымасцей для ажыццяўлення своечасовых штомесячных плацяжоў, банкі пачалі прымаць мэры да спагнання грашовых сум з пацярпелых. 

Ахвярамі махлярства сталі каля 15 чалавек, якія ў банках горада набралі крэдытаў на суму больш чым паўмільярда рублёў. 

У працэсе расследавання ўстанаўліваюцца ўсе абставіны махлярства. Накіраваны запыты ў аддзяленні банкаў, дапытваюцца сведкі, праводзяцца вочныя стаўкі з пацярпелымі. 

Дзеянні падазронай кваліфікаваны па ч. 4 арт. 209 КК (махлярства, учыненае ў асабліва буйным памеры).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?