«Ашчадбанк» абвясціў аб выдзяленні ААТ «Беларуськалій» сіндыкаванага крэдыту, паведамляе прэс-служба карпаратыўна-інвестыцыйнага бізнесу «Ашчадбанка» (Sberbank CIB). 

Сума крэдыту складае 550 млн еўра, тэрмін здзелкі — 5 гадоў. У якасці забеспячэння запазычання аформлена гарантыя беларускага ўрада. Крэдыторамі выступілі ААТ «Ашчадбанк Расіі» і Sberbank Europe AG (еўрапейскае падраздзяленне Групы Ашчадбанк), агентам па запазычанні з'яўляецца ААТ «Ашчадбанк Расіі». Іншыя ўмовы выдзялення сродкаў не паведамляюцца. 

«Гэта здзелка характарызуецца комплексным падыходам да вырашэння пытанняў абодвух бакоў, якія ўлічваюць таксама і стратэгічныя інтарэсы банка. Дзякуючы выкарыстанню індывідуальных фінансавых рашэнняў і ўдзелу ў праекце еўрапейскага падраздзялення Групы Ашчадбанк — Sberbank Europe AG — мы змаглі забяспечыць для кліента прывабны ўзровень кошту фінансавання», — паведаміла кіруючы дырэктар упраўлення па працы з кліентамі прамысловасці дэпартамента кліенцкага менеджменту Sberbank CIB Наталля Ермакова.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?