Санкцыйныя спісы, якія ўведзеныя ў сувязі з сітуацыяй ва Украіне і анексіяй Крыму, апублікаваныя на сайце Мінфіну ЗША.
У «чорны спіс» патрапілі структуры «Знешэканомбанку» і «Раснафты», а таксама член праўлення Кантынентальнай хакейнай лігі Раман Ротэнберг, сын бізнэсоўца Барыса Ротэнберга, які патрапіў пад санкцыі раней і, як лічыцца, уваходзіць у блізкае атачэнне Уладзіміра Пуціна. Усяго ў пераліку дванаццаць чалавек.