Бальніцу ў Мураме Уладзімірскай вобласці абавязалі выплаціць 375.000 расійскіх рублёў (каля 6 тыс. даляраў) за няправільны дыягназ, пастаўлены мясцовай жыхарцы, які стаў падставай для аперацыі па выдаленні малочнай залозы.

У снежні 2013 года жанчына звярнулася да анколага са скаргамі на пухліны ў левай малочнай залозе, была праведзена аперацыя па яе выдаленні.

Пасля лячэння жанчыне стала горш, і яна звярнулася ў абласную анкалагічную клініку. У выніку даследаванняў высветлілася, што ніякіх злаякасных утварэнняў ў пацыенткі не было, і рак дыягнаставалі памылкова.

«Суд абавязаў Мурамскую гарадскую бальніцу №1 выплаціць кампенсацыю маральнай шкоды ў памеры 250 тыс. рас. рублёў, а таксама аштрафаваў ўстанову на 125 тыс. рас. рублёў», — гаворыцца ў паведамленні пракуратуры, якая сама падала пазоў супраць лячэбнай установы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?