Аўстралійскі матагоншчык Робі Мэдысан прадэманстраваў, што на матацыкле можна ездзіць не толькі па зямлі.

Да свайго матацыкла Мэдысан прымайстраваў водныя лыжы. Каб засвоіць язду па вадзе, яму спатрэбілася два гады. Але цяпер ён можа катацца на матацыкле проста па акіяне.

34-гадовы матагоншчык і шматразовы рэкардсмен ездзіў па хвалях ля берагоў Таіці на мадыфікаваным KTM 250 SX.

«Я думаў, што гэта [паездкі па хвалях — НН] можа быць якраз тым, што заб’е мяне», — казаў Мэдысан, які раней пераскокваў праз Карынцкі канал у Грэцыі і рабіў сальта назад праз разведзены Таўэрскі мост у Лондане.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?