У Гародні падчас пікетаў сябры Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі збіраюць подпісы за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі ў цішотках з выявай Уладзіміра Пуціна і надпісам «Самый вежливый из людей».

Многія гарадзенцы негатыўна ўспрымаюць такія дзеянні прадстаўнікоў праўладнай моладзевай арганізацыі: «Тут няма нічога беларускага, я не хачу, каб быў Лукашэнка – ён антыбеларускі прэзідэнт. А я хачу, каб тут была Беларусь! Сапраўдная Беларусь з беларускай мовай, беларускай культурай. Дзе беларуская школа, беларускія класы, шыльды на беларускай мове?! Толькі ў тралейбусе пачуеш родную мову. Больш нічога няма», — кажа адзін з мінакоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?