У адпаведнасці з даручэннем Савета міністраў Беларусі Узброеныя сілы аказваюць дапамогу сельскагаспадарчым арганізацыям краіны ў правядзенні ўборкі ўраджаю.
Як паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны, для кіраўніцтва дзеяннямі асабовага складу, выдзеленага для аказання дапамогі па ўборцы ўраджаю, арганізацыі ўзаемадзеяння з мясцовымі органамі ўлады ва Узброеных сілах створана адпаведная аператыўная група.
Са складу вайскоўцаў і грамадзянскага персаналу злучэнняў і воінскіх часцей Узброеных сіл сфарміраваныя зводныя аўтамабільныя ўзводы 147-й зенітнай ракетнай брыгады Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны і 120-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання.
Усяго для перавозкі сельскагаспадарчых грузаў задзейнічана больш як 100 вайскоўцаў і каля 50 адзінак аўтамабільнай тэхнікі.
З 31 ліпеня асабовы склад пачаў выкананне работ у 21 сельскагаспадарчай арганізацыі ў Пухавіцкім, Старадарожскім, Капыльскім, Валожынскім, Крупскім, Лагойскім раёнах Мінскай вобласці і Мсціслаўскім, Чавускім раёнах Гомельскай вобласці.
На сёння з палёў перавезена больш як 1000 тон зерня і сельскагаспадарчай прадукцыі.