У выніку перакульвання аўтамабіля «БМВ» у Мазыры загінуў пасажыр, кіроўца пакінуў месца здарэння. 

Як паведамілі ва УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама, 1 жніўня позна вечарам кіроўца 1989 года нараджэння рухаўся па вуліцы Малініна. На закругленні дарогі ён не справіўся з кіраваннем і наехаў на бардзюрны камень, пасля чаго перакуліўся. Пасажыр «БМВ» 1988 года нараджэння атрымаў цялесныя пашкоджанні і быў шпіталізаваны ў бальніцу, дзе праз некалькі гадзін памёр, не прыходзячы ў прытомнасць. Пасажыр не быў прышпілены. 

Кіроўца аўтамабіля пакінуў месца ДТЗ, але падчас правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў раніцай 2 жніўня быў знойдзены і затрыманы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?