З 1 жніўня РФ аб'яднала Ваенна-паветраныя сілы і Войскі паветрана-касмічнай абароны ў новы від узброеных сіл — Паветрана-касмічныя сілы, піша Інтэрфакс-АВН.

Пра гэта ў панядзелак паведаміў міністр абароны РФ генерал арміі Сяргей Шайгу.

Старт доследнай гіпергукавой ракеты HTV-2 ЗША. Ракета здольная ляцець на хуткасці да 21000 км/г.

Старт доследнай гіпергукавой ракеты HTV-2 ЗША. Ракета здольная ляцець на хуткасці да 21000 км/г.

«Гэта дазваляе, у першую чаргу, аб'яднаць у адных руках усю адказнасць за фарміраванне ваенна-тэхнічнай палітыкі па развіцці войск, якія вырашаюць задачы ў паветрана-касмічнай сферы, па-другое, за кошт больш шчыльнай інтэграцыі падвысіць эфектыўнасць іх выкарыстання, па-трэцяе, забяспечыць стабільнае развіццё сістэмы паветрана-касмічнай абароны краіны», — сказаў Шайгу.

Перад гэтым буйныя арганізацыйныя змены ў расейскіх касмічных войсках і войсках супрацьпаветранай абароны адбываліся менш за 5 год таму. Тады былі сфармаваныя Войскі паветрана-касмічнай абароны на базе Касмічных войск (існавалі з 2001 года) і войск аператыўна-стратэгічнага камандавання паветрана-касмічнай абароны (існавалі з 2009 па 2011 год).

Крыніца Інтэрфакса-АВН у Мінабароны РФ лічыць, што новы від войск дазволіць «комплексна змагацца з балістычнымі і аэрадынамічнымі цэлямі ў космасе і паветры».

«Гэта будзе ўсёабдымная сістэма, якая дазволіць знаходзіць і знішчаць цэлі, пачынаючы з дальніх рубяжоў. Яе можна разглядаць як наш адказ канцэпцыі імгненнага глабальнага ўдару ЗША», — сказаў суразмоўнік агенцтва.

Хуткі глабальны ўдар (Prompt Global Strike, PGS) — ініцыятыва ўзброеных сіл ЗША па стварэнні сістэмы, якая дазваляе нанесці няядзерны ўдар па любой кропцы Зямлі за 1 гадзіну. Задача такой сістэмы — стварыць магчымасць вельмі хуткага рэагавання на сітуацыю ў любым рэгіёне ў выпадку канфлікту.

Чакаецца, што галоўным сродкам такога ўдару будуць балістычныя ракеты з няядзернымі боегалоўкамі, сярод якіх асноўнымі будуць гіпергукавыя — з хуткасцю больш за 5 Махаў (6000 км/г).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?