Аляксандр Лукашэнка сёння дае інтэрв'ю прадстаўнікам трох недзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі. Запрошаныя прадстаўнікі TUT.BY, Еўрарадыё і радыё «Свабода».

Журналіст Еўрарадыё Зміцер Лукашук прапанаваў Лукашэнку весці прэс-канферэнцыю па-беларуску.

«Вы мяне з першага кроку абмяжоўваеце. Гэта не дэмакратычна. Я скажу шчыра, што больш размаўляю па-беларуску».

Лукашэнка адзначыў, што з малодшым сынам пачынае ўсё больш гаварыць па-беларуску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?