Санкцыі супраць Расіі за анексію Крыма і створаная ёю сітуацыя на паўвостраве забяспечаць вяртанне аўтаноміі ў склад Украіны, заявіў кіраўнік МЗС Украіны Павел Клімкін ў эфіры «Свабоды слова» на тэлеканале ICTV.

Паводле яго, анексія Крыма парушыла міжнародныя прынцыпы, таму «санкцыі супраць Расіі за анексію Крыма не здымуць ніколі».

«Ніхто ніколі не будзе інвеставаць у Крым, ніхто не прыедзе ў Крым… Такім чынам Крым вернецца ва Украіну. І я сцвярджаю, што гэта адбудзецца значна раней, як многія чакаюць», — заявіў Климкин.

Міністр лічыць, што адсутнасць інвестыцый, карупцыя, бандытызм і ўскладненне эканамічнай сітуацыі пазбавяць Расію прыхільнікаў сярод ўкраінскага насельніцтва.

«Рана ці позна, але Расія будзе вымушана сесці за стол перамоваў. І гэта пытанне не толькі санкцый, якія не будуць знятыя ніколі па азначэнні. Гэта будзе эканамічная сітуацыя, калі ніякае нармальнае развіццё не магчыма. Гэта тое, што там адбываецца. Гэта нават на фоне цэлай Расіі, хваля карупцыі і крыміналу, які існуе ў Крыме, яна падзейнічае ацвярозваючы на тых, хто знаходзіцца пад уплывам расійскай прапаганды», — запэўніў міністр.

У той жа час Клімкін паведаміў, што МЗС Украіны падрыхтаваў пакет эканамічных санкцый супраць Расіі за акупацыю Крыма, і ён хутка будзе падтрыманы Кабінетам міністраў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?