Беларускі поп-рок-гурт Nuteki прадставіў кліп на песню «Больше чем ты» — першы 360-градусны музычны кліп Беларусі. З невядомых прычын гурт забараніў устаўку плэера на іншыя сайты — паглядзець кліп можна толькі па спасылцы ніжэй.

Паглядзець на Youtube >>>

Праглядзець відэа можна як з камп’ютара (пракручваць карцінку трэба мышкай) альбо з тэлефона (тады круціць можна і сам тэлефон). Таксама відэа можна паглядзець праз акуляры віртуальнай рэальнасці (пры іх наяўнасці).

Відэа здымалася на даху мінскага гандлёвага цэнтра, у здымках узялі ўдзел бубначы, танцоўшчыцы, скейтары і раварысты, шыкоўныя аўто. Рэжысёрам кліпа стаў Максім Максімаў супольна са студыяй Feeling Films. Гэта другі кліп на песню са свежага альбома Nuteki «Дні-кіламетры».

Nuteki былі заснаваныя ў 2007 годзе бабруйчанамі Міхаілам Накарашвілі і Кірылам Мацюшэнкам, у хуткім часе музыкі пераехалі ў Маскву. Практычна ад пачатку дзейнасці мелі поспех у Расіі. Тры разы спрабавалі сілы ў адборы на «Еўрабачанне» ад Расіі (найлепшы вынік — другое месца ў 2013-м). Выдалі тры альбомы і тры міні-альбомы, кліп на «Больше чем ты» стаў 14-м у іх відэаграфіі.

Youtube даў магчымасць запампоўваць і праглядаць сферычныя відэа ўвесну 2015 года. Сярод першых сферычных відэа быў музычны кліп расейца Noize MC. Адзін з першых сферычных кліпаў, знятых не з аднога ракурсу, прадставіў вакаліст Linkin Park Майк Шынода.

Глядзіце таксама: Топ-5 сферычных відэа

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?