«У Расіі канфліктам ва Украіне наеліся ўсе, асабліва кіраўнікі», — сказаў сёння Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю журналістам трох незалежных СМІ.

«Трэба быць разумнейшымі і хітрэйшымі, каб памежнікі ўкраінскія зачынілі мяжу. Ніхто не забудзецца на гэта, але з часам усё ўстаканіцца.

30 мільёнаў загінулі ў Другой сусветнай вайне — у абдымку з немцамі ходзім. Вядома, трэба шмат часу, але трэба рабіць гэтыя крокі.

Пройдзе час, і нават Данбас будзе ўкраінскім, такім нават, як хочуць нацыянальна арыентаваныя ўлады Украіны. З Крымам складаней, амаль немагчыма».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?