У Ваўкавыску работнік мясакамбіната затрыманы пры спробе выкрасці 50 палак каўбасы. Пра гэта паведаміў супрацоўнік прэс-службы УУС Гродзенскага аблвыканкама Ігар Белазёраў.

Мужчыну, які позняй ноччу па другараднай дарозе ад'язджаў ад тэрыторыі прадпрыемства на ўласным аўтамабілі, заўважылі супрацоўнікі дэпартамента аховы. Яны вырашылі праверыць, у чым справа, і спынілі падазроную машыну. У салоне аўтамабіля яны знайшлі больш за 50 палак варана-вэнджанай каўбасы. Як пазней высветлілі супрацоўнікі аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Ваўкавыскага РАУС, работнік мясакамбіната перакінуў прадукцыю праз плот, а затым сабраў яе і спрабаваў вывезці.

У каўбаснага злодзея канфіскаваныя выкрадзеная прадукцыя агульнай вагой больш за 20 кг і аўтамабіль. Ідзе разбіральніцтва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?