Амерыканскія навукоўцы распрацавалі тэхналогію аўтаматычнага маркіравання асобных нейронаў у мозгу і распавялі пра яе ў часопісе Cell. Праект распрацоўваўся пры падтрымцы Нацыянальнага інстытуту аховы здароўя ЗША, а таксама DARPA, Intel, Google і іншымі.

Праз тэхналогію VAST карцінкі з мікраскопаў можна ператвараць у масівы звестак, з якіх пазней можна будзе сабраць дэталёвую 3D-мапу мозгу. Праўда, мапа нават квадратнага міліметра мозгу выходзіць пакуль занадта дэталёвай — на пару тысяч тэрабайт.

Як захаваць поўную мапу, навукоўцы пакуль не прыдумалі.

Дэманстрацыйнае відэа тэхналогіі стваралася цягам двух год. Даследчыкі скарысталіся мозгам дарослай мышы, падзялілі яго на шматочкі таўшчынёй у 29 нанаметраў і сфатаграфавалі на крэмніевых падкладках. Здымкі затым былі апрацаваныя VATS — атрымалася пабачыць не толькі клеткі і сувязі між імі, але і субклеткавыя адзінкі.

Далёкія перспектывы тэхналогіі неймаверныя — яна можа багата распавесці пра мозг і інтэлект, дапамагчы ў лекаванні ці стварэнні суперкамп’ютараў. Але далейшы напрамак развіцця тэхналогіі на бліжэйшыя гады пакуль невядомы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?