Дзяржзакупкі прэзерватываў, дэфібрылятараў, стаматалагічных інструментаў і яшчэ дзясяткаў медыцынскіх вырабаў з-за мяжы могуць быць абмежаваныя.

Пра гэта гаворыцца ў праекце пастановы, падрыхтаванага Мінпрамгандлю Расіі.

У праекце адзначаецца, што такім чынам міністэрства мае намер павялічыць канкурэнцыю на рынку медыцынскіх вырабаў.

Сярод замежных вырабаў, якія могуць закрануць абмежаванні, значацца рэнтгенаўскія апараты, сканеры, стэрылізатары, экзапратэзы грудных залоз, штучныя клапаны сэрца, штучны левы жалудачак сэрца, а таксама антысептыкі і дэзінфікуючыя прэпараты.

Абмежаванні не закрануць медыцынскія вырабы з Беларусі, Казахстана і Арменіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?