Пра гэта шэф-рэдактарка «Народнай волі» Святлана Калінкіна напісала на сваёй старонцы ў фэйсбуку, каментуючы ўчарашняе інтэрв'ю Лукашэнкі журналістам «Еўрарадыё», радыё «Свабода» і tut.by.

«Калі пару месяцаў таму была прэс-канферэнцыя АРЛ, і прадстаўнікі недзяржаўных СМІ пачалі прасіцца на інтэрв'ю, я шчыра не магла зразумець ні сэнсу, ні матываў. Больш за тое, аднаго з калегаў у лоб спытала: «Растлумач, аб якім інтэрв'ю і навошта ты прасіў, калі анямеў, адзервянеў і амаль апісаўся, калі спрабаваў задаць пытанне пра палітвязняў, але так, каб само гэта слова не вымавіць? Адказ, вядома, быў у духу, што мы — журналісты, і інтэрв'ю з кіраўніком дзяржавы гэта ў любым выпадку — гэта статусна. А я вось не згодна. Не статусна. Нецікава. І вельмі-вельмі-вельмі прадказальна. У нашу прафесію трэба ўвесці новы жанр: пытанне прэзідэнту; як мы мяркуем, ён на яго адкажа і, нарэшце, правільны адказ … », — напісала яна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0