Раніцай 4 жніўня ў Гомелі пенсіянерка ўпала ў самавольна абсталяваны падвал пад балконам сваёй кватэры.
76-гадовая жанчына знаходзілася на прыступках лесвіцы падвала глыбінёй 2,5 метра і самастойна выбрацца не магла. На месца НЗ прыбылі работнікі хуткай дапамогі, якія выклікалі ратавальнікаў.
Работнікі МНС з дапамогай альпінісцкага рыштунку паднялі жанчыну з падвала. З дыягназам «глыбокая рэзаная рана правай нагі» пенсіянерка шпіталізавана ў бальніцу хуткай дапамогі, паведамілі БелаПАН у Гомельскім абласным упраўленні МНС.





