Былы генеральны дырэктар ААТ «Авіякампанія Трансавіяэкспарт» Вадзім Мельнік асуджаны да 7 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Такі прыгавор вынесены судом Цэнтральнага раёна Мінска, паведамілі ў Вярхоўным судзе Беларусі.

Пры назначэнні пакарання суд прымяніў да Мельніка закон аб амністыі і вызваліў яго ад прызначанага пакарання часткова тэрмінам на адзін год.

Прыгавор быў вынесены 3 жніўня.

Мельнік быў затрыманы супрацоўнікамі галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС Беларусі па падазрэнні ў замаху на махлярства ў асабліва буйным памеры 8 красавіка 2015 года. 

Паводле звестак следства, дырэктар вырашыў выкарыстаць у карыслівых мэтах намер замежнай кампаніі прыватызаваць яго прадпрыемства, якое знаходзіцца ў дзяржаўнай уласнасці. Сустрэўшыся з прадстаўніком інвестараў, кіраўнік спаслаўся на знаёмства са службовымі асобамі дзяржорганаў, упаўнаважаных на правядзенне аўкцыёну па продажы ААТ «Авіякампанія Трансавіяэкспарт». Пры гэтым увёў суразмоўцу ў зман адносна сваіх магчымасцей спрыяльна вырашыць пытанні ў інтарэсах інвестараў за хабар і выклікаўся быць пасрэднікам у іх перадачы. 

Як сцвярджае следства, дырэктар не мог паўплываць на ход аўкцыёну, а толькі хацеў завалодаць грошамі. Ён быў затрыманы пры атрыманні 30 тысяч долараў ЗША, якія з`яўляюцца часткай агаворанай загадзя сумы. 

Кіраўніку авіякампаніі было прад`яўлена абвінавачанне па ч. 1 арт. 14, ч. 4 арт. 209 КК (замах на завалоданне маёмасцю шляхам падману і злоўжыванне даверам групай асоб у асабліва буйным памеры) і ч. 5 арт. 16, ч. 2 арт. 431 КК (падбухторванне да дачы хабару ў буйным памеры). 

У ходзе следства да абвінавачванага была прыменена мера стрымання ў выглядзе зняволення пад варту. Накладзены арышт на яго маёмасць на 4 млрд. 150 млн. рублёў, у тым ліку прыватны дом з зямельным участкам у Мінску, аўтамабіль-пазадарожнік, наяўную замежную валюту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?