Ці могуць сабакі любіць?
Сказаць мне напэўна цяжка.
Што скажа дваровы бадзяжка,
якому пад плотам жыць?
Ён скажа:
— Канешне, магу!
я буду карысным дужа,
сагрэю ў любую сцюжу
ад злодзеяў зберагу,
ніколі ад вас не зьбягу!..
Укладзе галаву на нагу,
прымоўкне і вочы прымружыць
– і ты зразумееш, дружа,
чаго я сказаць не змагу…
Ды лепей зусім не пытаць,
а сесьці з кудлатым побач,
на месяц зірнуць апоўнач
і сябрам сабачым стаць!





