У пачатку мінулага года адну з пустак у Фрунзенскім раёне Мінска горда назвалі паркам Уга Чавэса. Назваць, канечне, назвалі, але да акультурвання рукі не дайшлі.

Пры адкрыцці была і мемарыяльная шыльда, а таксама сцягі беларускі і венесуэльскі. Цяпер няма ні шыльды, ні сцягоў.

Пасаджана некалькі дрэўцаў, але іх ніхто не даглядае, трава някошаная.

Уга Чавэс – гэта былы прэзідэнт Венесуэлы, які памёр ад раку ў сакавіку 2013 года. Лукашэнку і Чавэса звязвалі сяброўскія адносіны. Яны неаднаразова гасцілі адзін у аднаго. Нейкі час з Венесуэлы ў Беларусь нават пастаўлялі нафту.

Калі Чавэс памёр, то спачатку яго імем прапаноўвалі назваць вуліцу Куйбышава ў цэнтры горада, але абмежаваліся паркам на ўскраўку горада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?