Журналістка «Народнай волі» і віцэ-старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Святлана Калінкіна выдала дзікую ману пра нейкую міфічную размову, якую я нібыта меў з ёю. Замест таго каб ацаніць адказы таго, у каго я браў учора інтэрв'ю, яна перайшла на асобы журналістаў. Яе допіс у фэйсбуку з абразамі і выдуманымі дыялогамі, на жаль, неразборліва перадрукавалі недзяржаўныя інтэрнэт-СМІ.

Не буду тлумачыць сэнс працы журналіста шэф-рэдактарцы газеты «Народная воля», але па сутнасці хачу сказаць, што яе допіс — фальшыўка.

Паколькі я быў адзіным журналістам на прэсавай канфэрэнцыі Лукашэнкі 29 студзеня, хто задаў пытаньне пра вызваленне Мікалая Статкевіча, то вымушаны прызнаць, што яна мела на ўвазе ў сваім непраўдзівым і абразлівым допісе мяне. У мяне не было ніякай размовы з ёю пра маю просьбу на інтэрв'ю з Лукашэнкам.

Яе непраўдзівы допіс мяне абразіў, і я вымушаны напісаць заяву на яе ў камісію па этыцы БАЖ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?