Стаў вядомы супернік «Дынама» па плэй-оф Лігі Еўропы. Ім стаў клуб «Рэд Бул» з аўстрыйскага «Зальцбурга». Пераможца пары згуляе ў групавым раўндзе Лігі Еўропы.

Першы матч 20 жніўня будзе згуляны ў Беларусі (найхутчэй, у Брэсце), а 27 жніўня – у Зальцбургу.

«Рэд» – гэта чэмпіён Аўстрыі сезона 2014/2015. Каманда першапачаткова ўдзельнічала ў Лізе чэмпіёнаў, але саступіла па суме двух матчаў шведскаму «Мальмё». Прычым у першай гульні аўстрыйцы перамаглі 2:0, а ў Швецыі саступілі 0:3.

Пад цяперашняй назвай «Рэд Бул» каманда выступае ад 2005 года. Раней каманда найчасцей выступала пад назвай «Аустрыя», не блытаць з венскай. Зальцбургская каманда 9 разоў выйгравала чэмпіянат Аўстрыі па футболе.

Фаварытам пары безумоўна будзе лічыцца «Рэд Бул», але шанцы ў «Дынама» застаюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?