Побач была заўважаная і здымачная група беларускага тэлебачання, якая фіксавала працэс збору подпісаў Раманоўскай на відэа.

Раней Раманоўская заяўляла, што пікеты ў падтрымку яе вылучэння пакуль не праводзяцца. «Лічым гэта немэтазгодным, прасцей прайсці па кватэрах, арганізацыях. Магчыма, правядзём пікет пазней, бо ў сацыяльных сетках мне пішуць, дзе можна паставіць подпіс у маю падтрымку ў Мінску, просяць прыехаць у іншыя рэгіёны», — казала яна ў ранейшых інтэрв'ю. 

У ініцыятыўную групу Раманоўскай уваходзіць крыху больш за сто чалавек.

Чытайце таксама: Сталі вядомыя біяграфія і праграма таямнічай прэтэндэнткі Жанны Раманоўскай

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?