Суполка аматараў беларускай чыгункі падзялілася рэндарамі новых цягнікоў Stafler Flirt 3 — сямівагонных электрычак з вагонамі першага і другога класу.

Такія цягнікі пройдуць выпрабаванні ўвесну 2016 года, летам выйдуць на маршруты Мінск-Гомель і Мінск-Брэст (без прыпынкаў).

Цана да Гомеля ў другім класе складзе каля 67 500 рублёў, у першым — 81 200. Да Брэста ў другім класе давязуць за прыблізна 69 500, дакладная цана на першы клас невядомая.

Кожны вагон будзе мець Wi-Fi-антэны, прадугледжаныя зоны для пасажыраў з дзіцячымі вазкамі, роварамі і вялікім багажом. Пад кожным сядзеннем разеткі. У саставе 4 звычайных прыбіральні і адна адмысловая для інвалідаў. Адзін з вагонаў другога класу спалучаны з барам.

Вагоны другога класу вельмі падобныя да пяцівагонных «Штадлераў», што сёння ходзяць па рэгіянальных маршрутах.

Вагоны першага класу маюць мяккія скураныя сядзенні, шафу з вешалкамі, столікі.

***

Завод «Штадлер Мінск» адкрыўся ў Фаніпалі 20 лістапада 2014 года. Каля 30% супрацоўнікаў завода швейцарскай кампаніі — выхадцы з «Белкамунмаша». Вядома, што «Штадлер», акрамя электрычак, вырабляе трамваі «Мяцеліца».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?