У егіпецкім горадзе-курорце Шарм-аль-Шэйх 4 жніўня памёр грамадзянін Беларусі, паведаміў прэс-сакратар беларускага МЗС Дзмітрый Мірончык.

«Дакладную прычыну [смерці] мы будзем ведаць тады, калі разам з целам у Каір будзе дастаўлены эпікрыз і яго пераклад. Паводле папярэдняй інфармацыі, ад спынення сэрца», — сказаў прадстаўнік знешнепалітычнага ведамства.

Чакаецца, што ў Каір труну з целам памерлага, якому было 28 гадоў, даставяць 8 жніўня. Беларускае пасольства ў Егіпце зоймецца афармленнем дакументаў, неабходных для транспарціроўкі цела ў Беларусь.

«Камсамольская праўда» паведамляе, што перад смерцю мужчына выпіў чатыры слабаалкагольныя кактэйлі і заснуў на шэзлонгу. Ягоны сябар не змог своечасова выклікаць хуткую дапамогу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?