Заўтра жыхары Шклова адзначаць сввё традыцыйнае свята, прысвечанае збору летняга ўраджаю.

sb.by

sb.by

Гулянне пачнецца ля негалоснага сімвала горада — скульптуры ў выглядзе агурка, якая з'явілася ў ліпені 2007 года. Тут усе прысутныя стануць сведкамі жартоўнага тэатралізаванага прадстаўлення. Далей свята перанясецца да выстаў і гандлёвых радоў у цэнтральным парку горада. Пра тое, што гасцям свята сумна не будзе, пацвердзілі ў аддзеле ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Шклоўскага райвыканкама:

«Усе жадаючыя змогуць паспрабаваць кулінарныя шэдэўры з агурка, убачыць яго ў розных памерах і формах, а таксама даведацца сакрэты вырошчвання. З гэтай мэтай будзе арганізаваная выстава сельскагаспадарчага інвентара».

«Фішкай» «Дня агурка» стане шанаванне асабліва ўмелых гурочнікаў. Прызы атрымаюць як уладальнікі лепшай гародніны або падворка, так і выдумшчыкі самых вясёлых песень і прыпевак пра агурок. У горад прыедуць Эдуард Ханок, Вольга Плотнікава, Ірына Дарафеева і фіналісты рэспубліканскага вакальнага конкурсу «Новыя галасы для любімай краіны», якія выступяць на канцэрце ў рамках рэспубліканскай акцыі «Мы разам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?