Больш за шэсць гадзін заставалася без святла ўсходняя частка Мінска з-за сур'ёзнай аварыі на падстанцыі Зялёны Луг.

Надзвычайнае здарэнне адбылося ў ноч з суботы на нядзелю. Значная частка Савецкага і Першамайскага раёна Мінска агарнула цемра ў суботу, прыкладна за 20 хвілін да поўначы. Пра гэта сведчаць шматлікія паведамленні ў сацыяльных сетках.

Аднавіць энергазабеспячэнне цалкам атрымалася толькі бліжэй да 6 раніцы.

Тэлефоны аварыйнай электрасеткі раным-рана ў нядзелю былі недаступныя. Маштабы адключэння ў аварыйных службах ЖЭСаў пазначылі як «ўвесь ўсход, прыкладна да вуліцы Сурганава».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?