фота Львоўскай мясцовай гарадской рады
Мэр Львова Андрэй Садовы запрасіў Аляксандра Лукашэнку на матч Украіна — Беларусь, які пройдзе ў рамках кваліфікацыі на Еўра-2016.
«Звяртаюся з ініцыятывай, каб прэзідэнт Парашэнка запрасіў у Львоў на футбольны матч Украіна — Беларусь, які будзе 5 верасня, прэзідэнта Лукашэнку. Вельмі важна, каб кіраўнікі нашай краіны максімальна выкарыстоўвалі магчымасці Львова для правядзення міжнародных сустрэч, форумаў і канферэнцый», — сказаў Садовы.
Матч паміж зборнымі Украіны і Беларусі пройдзе ў Львове 5 верасня.





