У нядзелю днём, пасля апоўдня, на Вільню абрынулася навальнічная бура. Неба разрывалі маланкі, грукацеў гром, нарэшце, пайшоў моцны дождж, які абмыў вуліцы і дрэвы, прагныя да вады, паведамляе Delfi.
Навальніца рухалася ў паўночна-ўсходнім кірунку і зачапіла захад Віцебскай вобласці, а таксама частку Гродзеншчыны (Астравецкі раён) і Мядзельскі раён Мінскай вобласці. Але да змучанага спёкай Мінска не дайшла.
Літоўскі радар паказвае, што з боку Польшчы і Літвы ў кірунку паўночна-заходняй Беларусі рухаецца яшчэ адна хмара.





