Кіраўнік ініцыятыўнай групы Сяргея Гайдукевіча Алег Гайдукевіч паведамляе, што за яго высоўванне кандыдата ад ЛДП ужо назбірана больш за 100 тысяч подпісаў. У пятніцу 7 жніўня падпісныя лісты пачалі здаваць у тэрытарыяльныя камісіі.

«Мы ужо пачалі здаваць падпісныя лісты. У Мінску здадзена 15 тысяч подпісаў, у Віцебскай вбласці 11. Па стане на пятніцу 7 жніўня мы мелі больш за 100 тысяч подпісаў. А агулам хочам здаць у ЦВК каля 120 тысяч парвераных подпісаў, каб не было ніякіх прэтэнзій», — паведаміў у размове з Еўрарадыё Алег Гайдукевіч.

На сённяшні дзень аб зборы 100 тысяч подпісаў таксама паведаміў Віктар Цярэшчанка.

Аб тым, што ініцыятыўная група Аляксандра Лукашэнкі здала неабходныя 100 тысяч подпісаў, кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына расказала журналістам 31 ліпеня.

Збор подпісаў за высоўванне кандыдатаў у прэзідэнты завяршаецца 21 жніўня.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?