Камяніца-2014. Фота: Юлія Бальцэвіч

Камяніца-2014. Фота: Юлія Бальцэвіч

Ужо сёмы фолк-фэст «Камяніца» пройдзе ў Музеі народнай архітэктуры 5 верасня. Хэдлайнераў музычнай часткі фэсту абвесцяць праз тыдзень.

Арганізатары запрашаюць на малую сцэну фэста аматарскія і студэнцкія музычныя калектывы, прадстаўнікоў народных промыслаў і візуальнага мастацтва, культурніцкія ініцыятывы па вувучэнні мовы, танцаў, песень і гульняў.

Заяўкі на ўдзел у фэсце можна адсылаць да 25 жніўня на адрас [email protected] з апісаннем, прыкладамі работы і кантактамі.

У мінулым годзе на фэсце было з паўсотні пункаў народных рамёстваў і забаў, фэст наведалі каля 9 тысяч чалавек. Сёлета арганізатары гатовыя прадставіць рамеснікам яшчэ больш месца без усялякай аплаты.

Фота-2014: Строчыцы, «Камяніца», настрой

Гледачоў фэст таксама мае не расчараваць: традыцыйна там граюць выбітныя прадстаўнікі фолк- і нэафолк-музыкі. У мінулым годзе на «Камяніцы» выступалі ўкраінцы Алег Скрыпка, «Банду і «ДахаБраха», палякі Orkiestra Sw.Mikolaja, Караліна Ціха і Бартэк Палыга, чэхі Ahmed Ma Hlad, расейцы «Иван Купала» ды мноства беларусаў: «Яварына», «Троіца», Kriwi, Šuma, Relikt…

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?