Прычынай адключэння мінскай падстанцыі «Зялёны Луг» і масавага адключэння спажыўцоў 8 жніўня стала куніца. 

Як паведамляе прэс-служба ДВА «Белэнерга», у 23.40 дыспетчару Мінскіх кабельных сетак паступіла інфармацыя з падстанцыі «Зялёны Луг» пра адключэнне трансфарматара. Для высвятлення прычын на аб'екты размеркавальнай сеткі 10 кВ і на падстанцыю «Зялёны Луг» былі накіраваны чатыры аператыўна-выязныя брыгады. 

Пры аглядзе падстанцыі брыгада ўстанавіла, што пашкоджання асноўнага сілавога абсталявання няма і гарачае надвор'е не паўплывала на працу абсталявання. Пры аглядзе адкрытай размеркавальнай прылады падстанцыі выяўлена, што на перакрыццё апорнай ізаляцыі раз'яднальніка на трансфарматары ўласных патрэб трапіла куніца. «Жывёла моцна апалілася, спатрэбілася чыстка ізаляцыі ад яе парэшткаў, паколькі любое самае малое забруджанне ізаляцыі можа прывесці да паўторнага адключэння абсталявання. Нягледзячы на позні час, на падстанцыю быў выкліканы рамонтны персанал, які пасля допуску адразу ж распачаў працу», — паведамілі ў «Белэнерга».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?